Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі стартаваў сёння ў Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.
Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі стартаваў сёння ў Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.
Праграмай тыдня запланаваны дні адкрытых дзвярэй ва ўстановах дадатковай адукацыі, канцэртныя, забаўляльна-пазнавальныя і фізкультурна-спартыўныя праграмы, выступленні творчых калектываў устаноў дадатковай адукацыі на выязных канцэртах і выстаўках, майстар-класы, прэзентацыі дзейнасці педагогаў дадатковай адукацыі, выстаўкі дзіцячай творчасці. Асаблівая ўвага будзе нададзена мерапрыемствам, накіраваным на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці. Адбудзецца ўшанаванне лепшых педагогаў дадатковай адукацыі.
Будзе арганізаваны набор дзяцей і моладзі ў аб'яднанні па інтарэсах, праведзена рэкламная кампанія сярод навучэнцаў і іх бацькоў для азнаямлення з напрамкамі дзейнасці канкрэтных устаноў дадатковай адукацыі і сучаснымі аб'яднаннямі па інтарэсах.
Ахвотныя могуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе "Фестываль садоў і кветак" (арганізатар - Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы асацыяцыі "Прафесіяналы фларыстыкі і кветкавага бізнесу", верасень-лістапад), фальклорным фестывалі творчых аматараў калектываў "Край мой родны, край мой любы…" (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, верасень), конкурсе "Патрыёт.by" (Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, верасень-лістапад).
Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі пройдзе да 10 верасня. Падвядзенне вынікаў запланавана на 9 верасня ў Магілёве.