З работнікамі каледжа сустрэлася старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык, якая падрабязна спынілася на "залатых правілах нулявога траўматызму" ў арганізацыях.
"Сістэма захавання жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці - адзін з асноўных напрамкаў работы раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Няшчасныя выпадкі на вытворчасці не прадвызначаны лёсам і не з'яўляюцца непазбежнымі - у іх заўсёды ёсць прычыны," - звярнулася Наталля Эрыкасаўна да прысутных. - "Мы можам стаць лідарамі кожны на сваім працоўным месцы і несці асабістую адказнасць за бяспеку, бо рызыцы падвяргаюцца ўсе работнікі на любых працоўных месцах. Толькі ўсе разам мы зможам прадухіліць і пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вытворчасці".Тыдзень "нулявога траўматызму" прайшоў у Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы
23.3.20260 праглядаў