Усяго ў 2026 годзе камітэтам плануецца ўключыць у гаспадарчы абарот 227 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці шляхам іх продажу на аўкцыёне.
Сярод іх не толькі тыя, якія не былі прададзены раней, але ёсць і новыя, якія выстаўляюцца ўпершыню ў гэтым годзе.
Адзін з самых буйных і цікавых для інвестараў аб'ект ‒ гэта склад нафтапрадуктаў, размешчаны на ўскраіне гарадскога пасёлка Чашнікі ў вёсцы Варкі.
Пабудаваная ў 1989 годзе нафтабаза да 2025 года выкарыстоўвалася для захоўвання нафтапрадуктаў дзяржаўным прадпрыемствам «Беларуснафта-Віцебскаблнефтапрадукт».
На тэрыторыі плошчай больш за 8 гектар размешчаны 13 будынкаў.
Да аб'екта падведзены чыгуначныя пуці, а значыць пры запуску вытворчасці дастаўка сыравіны і адгрузка гатовай прадукцыі будуць максімальна зручныя.
Маюцца сеткі электразабеспячэння, водаправод, праведзена цеплавая сетка, каналізацыя, маецца свідравіна, помпавая станцыя.
Для захоўвання нафтапрадуктаў выкарыстоўваецца 20 рэзервуараў агульным аб'ёмам больш за 5000 куб.м.
Парк рэзервуараў уключае 10 рэзервуараў па 75 куб.м., 4 рэзервуары па 400 куб.м., 3 рэзервуары па 200 куб.м., 3 рэзервуары па 700 куб.м. Таксама маюцца 1 рэзервуар для мазуту і 4 гарызантальных рэзервуары пад адпрацаваныя прадукты.
Усе аб'екты нафтабазы ў добрым тэхнічным стане. Тэрыторыя базы агароджана і знаходзіцца пад кругласутачнай аховай.
Першы аўкцыён па продажы нафтабазы прызначаны на 27 лютага. Да ўдзелу ў электронных таргах дапускаюцца не толькі грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, але і замежныя грамадзяне.
За першы месяц гэтага года камітэтам праведзена 12 выніковых аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, большасць з якіх былі прададзены за базавую велічыню (45 беларускіх рублёў). Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць невыкарыстоўваемыя аб'екты дзяржмаёмасці ў развіцці рэгіёна, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму больш за 31 тысячу рублёў.