1 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нелегальная партыя шкур пушных звяроў на Br113 млн. канфіскавана на прадпрыемстве ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
У ходзе правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі на адным з камерцыйных прадпрыемстваў горада партыю пушнога тавару без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яго набыцця, захоўвання і выкарыстання ў вытворчасці. Усяго супрацоўнікі міліцыі і падатковай службы канфіскавалі 250 шкур куніцы, выдры, іншых пушных звяроў і ваўка.
У дачыненні да кіраўніка прадпрыемства, які дапусціў парушэнне, складзены адміністрацыйны пратакол па арт.12.17 КаАП РБ. Праводзіцца праверка.-0-
БЕЛТА
Нелегальная партыя шкур пушных звяроў на Br113 млн. канфіскавана ў Віцебску
1.3.20120 праглядаў