28 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нелегальная партыя цыгарэт затрымана ў Браслаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Супрацоўнікамі праваахоўных органаў і вайскоўцамі в/ч №2034 у гарадскім пасёлку Відзы была затрымана аўтамашына "Вольва V50" пад кіраваннем непрацуючага жыхара Гродзенскай вобласці 1971 года нараджэння. Ён перавозіў без адпаведных дакументаў 6 тыс. пачкаў цыгарэт, маркіраваных акцызнымі маркамі Беларусі. Кошт грузу ацэньваецца ў Br17 млн.
Па дадзеным факце складзены адміністрацыйны пратакол, праводзіцца праверка.-0-
БЕЛТА
Нелегальная партыя цыгарэт на Br17 млн. затрымана ў Браслаўскім раёне
28.10.20110 праглядаў