7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нелегальны груз чорнага металу затрыманы ў Расонскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамашына "МАЗ-5549" пад кіраваннем непрацуючага 44-гадовага жыхара Полацкага раёна была затрымана супрацоўнікамі ДАІ на аўтадарозе Уклеенка - Краснаполле - мяжа РФ каля вёскі Уклеенка. У грузавіку прадстаўнікі праваахоўных органаў выявілі 20 т лому чорнага металу коштам Br22,1 млн.
Прад'явіць адпаведныя дакументы на груз кіроўца не змог. У яго дачыненні складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.12.29 КоАП Беларусі. Метал канфіскаваны.-0-
БЕЛТА
Нелегальны груз чорнага металу на Br22 млн. затрыманы ў Расонскім раёне
7.9.20110 праглядаў