5 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. З раздробнай сеткі аўтазаправак у Віцебскай вобласці канфіскаваны нелегальны ачышчальнік шкла на суму больш за Br160 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Рэйдавая група аддзялення ДАІ Віцебскага РАУС падчас абследавання аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і гандлю выявіла рэалізацыю ў гандлёвай сетцы аўтазаправачных станцый спіртазмяшчальнай вадкасці для мыцця шкла, не маркіраванай ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі АБЭЗ Віцебскага РАУС і УДФР КДК па Віцебскай вобласці, правяла канфіскацыю з раздробнай сеткі больш за 100 каністраў ёмістасцю па 5 л кожная.
Як стала вядома, дадзены тавар на рэалізацыю пастаўляў віцебскі прадпрымальнік. У ходзе праверкі складскіх памяшканняў сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі МПЗ Кастрычніцкага раёна Віцебска быў выяўлены і задакументаваны факт захоўвання каля 3 тыс. ёмістасцей нізкатэмпературнай вадкасці для мыцця шкла расійскай вытворчасці без адпаведнай маркіроўкі. Нелегальная партыя ацэньваецца на суму больш за Br160 млн. Правапарушальніку пагражае адміністрацыйная адказнасць па арт.12.35 (парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі) КоАП у выглядзе штрафных санкцый з канфіскацыяй тавару.-0-
БЕЛТА
Нелегальны шклоачышчальнік на Br160 млн. канфіскаваны на АЗС Віцебскай вобласці
5.1.20130 праглядаў