Цёплае надвор'е трымаецца ўжо некалькі дзён, мала хто ведае, што ў такім выпадку трываласць лёду памяншаецца, а калі на ім з'яўляецца вада, то яго грузападымальнасць зніжаецца ў 2-3 разы. Трывалы лёд мае блакітны колер, калі ж колер белы, то ён вытрымлівае ў два разы менш цяжараў. Калі ж лёд мае шэры або жаўтаваты адценне, ён вельмі ненадзейны і выходзіць на яго надзвычай небяспечна.
За мінулыя выхадныя ў Віцебскай вобласці патанула тры чалавекі. 7 сакавіка ў Верхнядзвінскім раёне пад лёд правалілася 4 чалавекі, з якіх двое выбраліся самастойна, а двое патанулі. 8 сакавіка ў службу выратавання Браслаўскага РАНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб чалавеку, які тануў на рацэ Друйка. Пры абследаванні ўчастка вусця ракі ўздоўж берагавой лініі вадалазна-выратавальнай службай сумесна з работнікамі МНС знойдзена цела патанулага мужчыны. У 2014 годзе за аналагічны перыяд на вадаёмах вобласці загінула 13 чалавек.
Распараджэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ад 11 сакавіка 2015 года №61р з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў пры знаходжанні на вадаёмах з-за нетрывалага лядовага пакрыцця грамадзянам забаронены выхад на вадаёмы Лепельскага раёна.