Халодныя снежныя зімы, якія апошнім часам сталі рэдкасцю для нашых краёў, з'яўляюцца найбольш неспрыяльным фактарам знешняга асяроддзя ў жыццядзейнасці дзікіх жывёл.
Высокі снежны полаг і наст уяўляюць смяротную пагрозу для лясных насельнікаў, абцяжарваючы перамяшчэнне і здабычу корму. Асабліва пакутуюць казулі, у меншай ступені – алені і ласі, якія губляюць сілы і становяцца лёгкай здабычай драпежнікаў. Для выратавання дзікіх жывёл неабходна сістэмная падкормка грубымі, сакавітымі і асабліва – канцэнтраванымі кармамі.Калі кармавая база занадта бедная, жывёлы могуць выходзіць да жылля людзей. Лепельская