4 красавіка, Раўбічы /Ганна Кот - БЕЛТА/. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова лічыць заўчасным закрываць тэму вяртання савецкіх укладаў у Беларусі. Такое меркаванне яна выказала сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не павінны здымаць гэтае пытанне з парадку дня, - адзначыла Надзея Ермакова. - Людзям трэба выплаціць іх уклады, іншае пытанне, калі гэта будзе зроблена".
Кіраўнік Нацбанка падкрэсліла, што ў гэтай сферы варта асцерагацца папулісцкіх рашэнняў, трэба прытрымлівацца разважлівай палітыкі. Такім чынам, выплаты савецкіх укладаў варта пачынаць толькі пасля з'яўлення неабходных фінансавых рэсурсаў, дадала яна.-0-
БЕЛТА
Н.Ермакова лічыць заўчасным закрываць тэму вяртання савецкіх укладаў у Беларусі
4.4.20120 праглядаў