Еўрасаюз не будзе ўводзіць санкцыі супраць Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Die Welt.
Еўрасаюз не будзе ўводзіць санкцыі супраць Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Die Welt.
Супраць увядзення санкцый выступілі Германія, Францыя і Італія, паколькі, на іх думку, уключэнне Аляксандра Лукашэнкі ў чорны спіс будзе азначаць поўнае спыненне дыялогу з Мінскам. За ўвядзенне абмежавальных мер супраць беларускага лідара выступалі ў першую чаргу краіны Балтыі і Польшча.
У сярэдзіне жніўня стала вядома, што ў сувязі з акцыямі пратэсту ў Беларусі ЕС разглядае спіс з 15-20 беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю супольнасці і доступ да еўрапейскай банкаўскай сістэмы. На нефармальнай сустрэчы ў Берліне 27-28 жніўня кіраўнікі МЗС краін ЕС прынялі рашэнне як мага хутчэй завяршыць санкцыйную працэдуру ў дачыненні да Беларусі.