У сувязі з часцейшымі выпадкамі арганізацыі і правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў лічым неабходным папярэдзіць аб наступствах удзелу ў іх.

У сувязі з часцейшымі выпадкамі арганізацыі і правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў лічым неабходным папярэдзіць аб наступствах удзелу ў іх.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначаны парадак правядзення такіх ініцыятыў. Да іх адносяцца сходы, мітынгі, вулічныя шэсці, дэманстрацыі і пікетаванне. Любое невыкананне ўстаноўленых патрабаванняў цягне адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.

Грамадзянам, якія не жадаюць удзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах, варта быць больш пільнымі, каб не стаць саўдзельнікамі супрацьпраўных дзеянняў. За парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, наступае адказнасць па ч.1 арт.23.34 КаАП у выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту. Больш строгае пакаранне атрымае грамадзянін, калі ён удзельнічаў у такой акцыі за ўзнагароджанне. Па ч. 4 арт. 23.34 КаАП яго чакае штраф ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Сур'ёзныя наступствы могуць узнікнуць за выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблем, сімвалаў, плакатаў і транспарантаў

Варта адзначыць, што за здзяйсненне злачынстваў супраць дзяржавы, парадку кіравання і грамадскай бяспекі прадугледжаны строгія меры адказнасці. Так, арганізацыя масавых беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады на падставе ч. 1 арт. 293 КК пацягне за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў, а ўдзел у здзяйсненні такіх дзеянняў – у выглядзе пазбаўлення волі да 8 гадоў.

Калі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў з парушэннем устаноўленага парадку па неасцярожнасці наступіць гібель людзей, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў адной або некалькім асобам або прычыненне шкоды ў буйным памеры, то ў адпаведнасці з арт. 369-3 КК за такія дзеянні могуць прызначыць пакаранне у выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, калі яны будуць звязаны з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнуць парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў (арт. 342 КК).

Адказнасць аж да пазбаўлення волі можа наступіць за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку (арт. 363 КК), а таксама за гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх з мэтай перашкоды яго законнай дзейнасці (арт. 364 КК).

Выпадкі публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, здрады дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, з'яўляюцца падставамі для крымінальнай адказнасці па арт. 361 КК. За пералічаныя дзеянні, здзейсненыя з выкарыстаннем СМІ або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.

Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, заканадаўствам устаноўлена, што кожны, хто прычыніў шкоду грамадзянам і арганізацыям падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, абавязаны яе пакрыць.

Паважаныя грамадзяне!

Нагадваем: арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах без дазволу на іх правядзенне – незаконныя.

Мы распараджаемся дастатковай колькасцю сіл і сродкаў, каб супрацьстаяць тым, хто не жадае выконваць нацыянальнае заканадаўства.

Прызываем праявіць разважлівасць і ўзаемную павагу!

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Пракуратура Віцебскай вобласці.