Так, у раёне Меліярацыі і Поўдзень-1 за сродкі з раённага бюджэту супрацоўнікі КУВП «Бароўка» ўсталёўваюць дзіцячы гульнявы спартыўны комплекс

Ужо на падрыхтаванай пляцоўцы з'явіліся трэнажоры і элементы яркай гульнявой зоны з атрыбутыкай МНС.

Таксама тут у бліжэйшы час з'явіцца пляцоўка-ўоркаут. Гэта сумесны праект райвыканкама і РУП «Белтэлекам».

Апошнія гады ўоркаут стаў папулярным спартыўным напрамкам, які дазваляе любому жадаючаму падтрымліваць сябе ў выдатнай фізічнай форме.

У гэтым мікрараёне пражывае шмат дзяцей, таму спартыўна-гульнявы комплекс будзе запатрабаваны.