17 жніўня, Мінск /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Непаўналетні хлопец падазраецца ва ўчыненні забойства вартаўніка аднаго з прадпрыемстваў у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці.
Труп мужчыны 1953 года нараджэння з рэзанымі ранамі шыі і колатамі ранамі грудной клеткі быў знойдзены 16 жніўня на полі каля адной з вёсак Шумілінскага раёна. Месца злачынства абследавала следча-аператыўная група супрацоўнікаў Шумілінскага РАУС і РОСКа, супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама. Ужо праз некалькі гадзін у выніку аператыўных дзеянняў быў затрыманы падазраваны ва ўчыненні забойства. Ім аказаўся непаўналетні мясцовы жыхар.
Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 КК Беларусі ("Забойства"). Праваахоўнікі праводзяць расследаванне, ужо праведзены неабходныя агляды, дапытаны сведкі, праведзены вочныя стаўкі, ператрусы, праверка паказанняў на месцы. "Цяпер працягваецца праца па зборы доказаў і ўстанаўленні ісціны па гэтай справе", - адзначылі ва УСК.-0-
БЕЛТА
Непаўналетні хлопец падазраецца ў забойстве вартаўніка ў Віцебскай вобласці
17.8.20120 праглядаў