Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны.

19 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, якая прысвечана мерам падтрымкі рэальнага сектара эканомікі з боку банкаўскай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.У пачатку нарады кіраўнік дзяржавы вырашыў выказацца на злобу дня, згадаўшы пра працэсы, якія адбываюцца ў краіне і вакол яе.

"Вы бачыце, што сёння фокус усіх палітычных інтарэсаў сканцэнтраваны на Беларусі. Як з Захаду, так і з Усходу. Назіраючы за сітуацыяй на працягу апошніх сутак, я бачу, што актывізаваліся пэўныя сілы, якія пачынаюць інтэнсіфікавацца, разгойдваючы сітуацыю ў краіне. Мы гэта назіралі, і даўно. Але нам усё ж удалося зрабіць некаторыя крокі на апярэджанне і сарваць маштабны план - дэстабілізацыі Беларусі (гэта не жарт і не запалохванне), прывесці краіну да нейкага майдана. Такая была мэта. Маскі сарваны з пэўных не толькі лялек, якія ў нас тут былі, але і лялькаводаў, якія сядзяць за межамі Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нікому не дазволіць зламаць краіну. "Я хачу, каб вы разумелі, што я ні ў якім разе, і па сваіх функцыянальных абавязках як Прэзідэнт па Канстытуцыі, і проста як чалавек, які ўсё сваё жыццё паклаў на стварэнне гэтай незалежнай суверэннай дзяржавы, нікому не дазволю зламаць гэту краіну. Я хачу, каб мяне разумелі вы і іншыя. Для мяне няма большай каштоўнасці, чым Беларусь - суверэнная і незалежная. І на захаванне гэтай краіны я пайду, чаго б мне гэта ні каштавала", - заявіў ён.