У перыяд з 7 па 16 жніўня бягучага года на тэрыторыі раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам кіроўцаў транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, а таксама папярэджанне парушэнняў Правілаў дарожнага руху з удзелам нецвярозых кіроўцаў пад умоўнай назвай «Не – п'янству за рулём!»
Праблема здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў кіроўцамі ў стане ап'янення застаецца актуальнай. Па віне п'яных кіроўцаў за мінулы перыяд бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна здзейснена 2 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх 2 чалавекі атрымалі раненні.
Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзіцца вялікая работа па затрыманні і прыцягненні да ўстаноўленай законам адказнасці кіроўцаў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення. За сем месяцаў 2018 года на тэрыторыі Лепельскага раёна затрымана 65 кіроўцаў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення.
Нягледзячы на сур'ёзныя штрафныя санкцыі, а гэта ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады, асобных асоб гэта не спыняе, і яны ідуць на паўторныя парушэнні заканадаўства, кіруюць аўтатранспартам, не маючы правоў, ды яшчэ ў стане ап'янення. Не турбуе іх і тая акалічнасць, што за такое парушэнне прадугледжана крымінальнае пераследаванне, а таксама канфіскацыя транспартнага сродку.
Вядома, нашы традыцыі, цвярозасцю не адрозніваюцца. Але, перш чым сесці за стол са спіртным, падумайце, ці трэба Вам паездка. Разлічвайце свае магчымасці, каб потым не сесці за руль у нецвярозым стане. Пасля багатага застолля і прыняцця каля 250 грам гарэлкі, на працвярэзванне неабходна сярэднестатыстычнаму чалавеку не менш за дзевяць гадзін. Пры падвойванні дозы, падвойваецца і час, паўторнае падвойванне можа прывесці да смяротнага зыходу.
Кожны добрасумленны і законапаслухмяны грамадзянін не сядзе за руль пасля прыёму спіртных напояў і іншага папярэдзіць аб недапушчальнасці кіравання аўтатранспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Не сядзе і ў якасці пасажыра, калі кіроўца п'яны.