Каля вёскі Крайцы экіпаж ДАІ звярнуў увагу на аўтамабіль Opel Astra. Кіроўца дазваляў сабе рэзкія манеўры: рухаўся хутка, а пры з'яўленні сустрэчных машын з'язджаў на абочыну.

Падчас размовы з 31-гадовым кіроўцам супрацоўнікі ДАІ адчулі характэрны пах алкаголю. Кіроўца патлумачыў, што напярэдадні вечарам выпіў піва, а вось моцныя спіртныя напоі ён зусім не ўжывае.

Праведзенае медыцынскае асведчанне пацвердзіла падазрэнні: у выдыханым паветры парушальніка выяўлена 2,4 праміле этылавага спірту.

Кіроўцу аштрафавалі на 200 базавых велічынь і пазбавілі правоў на 5 гадоў.