18 лютага, Дзятлава /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Непераканаўчыя рашэнні ўлады становяцца прычынай неразумення і спрэчак грамадзян. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч. Сёння ён правёў прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме.
Па словах Валерыя Міцкевіча, прадстаўнікі органаў улады нярэдка сваімі дзеяннямі ствараюць блытаніну, што выклікае нязгоду ў насельніцтва. Так адбываецца, калі прымаецца адно рашэнне, потым другое. Справы то спыняюцца, то аднаўляюцца. Значыць, першапачаткова ў праблеме была пастаўлена непераканаўчая кропка.
Прыкладам такіх упушчэнняў можа служыць нязгода пацярпелага боку з спыненнем крымінальнай справы ў дачыненні да вінаватай ДТЗ, у выніку якога дзіця засталося інвалідам. Як высветлілася, першапачаткова дрэнна спрацавалі праваахоўныя органы, сёння аднавіць карціну здарэння практычна немагчыма. У выніку - шматлікія звароты пацярпелых. Справа то заводзіцца, то спыняецца, а людзі не могуць дамагчыся праўды: хто правы, хто вінаваты.
А вось другі прыклад. Жыхарка Дзятлава прыйшла на прыём па пытанні вырашэння спрэчкі аб падзеле зямельнага ўчастка. Спрэчка доўжыцца больш за 8 гадоў. Першапачаткова ўчастак быў падзелены на роўныя долі. Пасля мясцовыя ўлады прынялі іншае рашэнне, магчыма, аб'ектыўнае (справа будзе разглядацца ў судовым парадку), але адмена рашэння справакавала блытаніну.
Усяго на прыём да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ў Дзятлаўскім райвыканкаме запісаліся 22 жыхара гарпасёлка і раёна.-0-
БЕЛТА
Непераканаўчыя рашэнні ўлады становяцца прычынай непаразумення і спрэчак грамадзян - У.Міцкевіч
18.2.20110 праглядаў