Маштабнае шоу разгарнулася ў 6-тысячнай зале Віцебскага спорткомплекса, дзе аб'ядналіся папулярныя блогеры, топавыя выканаўцы і таленавітыя дзіцячыя калектывы. На сцэну да маленькіх прыхільнікаў выйшлі Улад Кобякоў, BETSY, Дзім Дзімыч, Улька Пулька, Анджыліша, Насця Краўчанка, Іван Зданюк, Стася Корсак, Ліза Верцінская, Лера Бернатовіч, Арцём Скороль і іншыя зоркі.

8-гадовая Ксюша любіць творчасць папулярнага тыктокера Дзім Дзімыча.

Мама дзяўчынкі вырашыла зрабіць ёй прыемнае і як толькі даведалася, што ў Віцебск прыязджаюць куміры дачкі, адразу купіла квіткі на канцэрт для яе і ўсёй сям'і.

– Я чакала весялосці і танцаў пад музыку з майго плейліста. Ніколі не бачыла блогераў нажыва, яны аказаліся вельмі мілымі і добрымі, – расказала Ксюша. Яе марай было пачуць знакаміты трэк пра любоў да Радзімы «Гармошка» ў выкананні любімых беларускіх тыктокераў. Трымаем у курсе: мара дзяўчынкі збылася!

Галіна дакладна ведае, як быць лепшай мамай для сваіх дзяцей. Разам з дачкой і сынам жанчына з задавальненнем танцавала пад маладзёжныя хіты і падпявала беларускаму блогеру Уладу Кобякову.

Крыніца