21.10.2020 года супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Какісіна (заказнік мясцовага значэння) Лепельскага раёна быў затрыманы не працуючы жыхар горада Полацка

21.10.2020 года супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Какісіна (заказнік мясцовага значэння) Лепельскага раёна быў затрыманы не працуючы жыхар горада Полацка. Які незаконна, з выкарыстаннем касцюма для падводнага плавання, а таксама ліхтарыка, у цёмны час сутак здабыў 431 асобіну рака вузкапалага/ даўгапалага. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 17 тысяч 455 рублёў. У дзеяннях дадзенага грамадзяніна бачыцца склад злачынства, прадугледжаны часткай 4 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На месца выклікаўся следча-аператыўная група Лепельскага РАУС. Вядзецца праверка.