Няўдачнік з вёскі Альшанка Чашніцкага раёна ў дзень Перамогі дзявятага мая вырашыў здабыць сабе крыху рыбы, мяркуючы, што ў святочны дзень супрацоўнікі інспекцыі будуць святкаваць Дзень Перамогі.
Няўдачнік з вёскі Альшанка Чашніцкага раёна ў дзень Перамогі дзявятага мая вырашыў здабыць сабе крыху рыбы, мяркуючы, што ў святочны дзень супрацоўнікі інспекцыі будуць святкаваць Дзень Перамогі. Аднак разлік зламысніка не апраўдаўся, ён быў затрыманы на возеры Жарынскае Чашніцкага раёна супрацоўнікамі Лепельскай МРІ, якія ў святочны дзень неслі службу. Затрымалі браканьера, як гаворыцца, "з доказамі злачынства". Пры ім было тры рыбалоўныя сеткі, а ўлоў аказаўся зусім невялікі: тры асобіны ліня і адна асобіна карася залатога. На грамадзяніна быў складзены адміністрацыйны пратакол.
Пастановай суда Чашніцкага раёна дадзенаму грамадзяніну за "святочны" ўлоў давядзецца выплаціць 540 рублёў штрафу, а таксама пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, якая да таго ж у перыяд забароны разлічваецца ў трайным памеры і склала 1 962 рублі. Вось такі "падарунак" да свята сам сабе зрабіў няўдачнік-браканьер.
Лепельская МРІ АЖ і РМ яшчэ раз нагадвае, што трэба добра падумаць людзям, якія вось так хочуць здабыць сабе рыбы. А ці трэба ім гэта?