Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь прызнаецца:

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь прызнаецца:

Незаконная сяча – сяча, выключэнне, выдаленне драўняна-хмызняковай расліннасці без дазвольных дакументаў; сяча не тых парод, на якія выдадзены лесасечны білет, ордар; сяча звыш аб'ёму, пазначанага ў лесасечным білеце, ордары (з улікам устаноўленага рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па лясной гаспадарцы дапушчальнага адхілення фактычна нарыхтаванага аб'ёму драўніны ад пазначанага ў лесасечным білеце, ордары).

 Штраф за высечку дрэў без дазвольнага дакумента можа дасягаць:

-       у эксплуатацыйных лясах да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дзесяці да ста пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад дваццаці да дзвюхсот базавых велічынь.

-       у прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і абаронных лясах ад пяці да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дваццаці да дзвюхсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад пяцідзесяці да трохсот базавых велічынь.    

-       драўняна-хмызняковая расліннасць, якая прарастае за межамі населеных пунктаў, не ўваходзячая ў склад ляснога фонду, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да ста базавых велічынь.