Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь прызнаецца:

Незаконная высечка – высечка, выманне, выдаленне драўняна-хмызняковай расліннасці без дазвольных дакументаў; высечка не тых парод, на якія выдадзены лесасечны білет, ордэр; высечка звыш аб'ёму, указанага ў лесасечным білеце, ордэры (з улікам устаноўленага рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па лясной гаспадарцы дапушчальнага адхілення фактычна нарыхтаванага аб'ёму драўніны ад указанага ў лесасечным білеце, ордэры).

Штраф за высечку дрэў без дазвольнага дакумента можа дасягаць 30 базавых велічынь у эксплуатацыйных лясах і 50 базавых велічынь у прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і абаронных лясах.

Пры выяўленні такой высечкі дрэў Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведаміць па тэлефоне 8 (02132) 3-43-85.