Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 38-гадовага жыхара горада Лепеля – яму інкрымінавана незаконнае набыццё, захоўванне і збыт небяспечнага наркатычнага сродку.
У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што раней не судзімы 38-гадовы жыхар г.Лепеля, незаконна з мэтай збыту на тэрыторыі Лепельскага раёна набыў небяспечнае наркатычнае рэчыва – марыхуану агульнай масай не менш за 48,4959 грама, якую наўмысна, незаконна з мэтай збыту захоўваў пры сабе, пасля чаго перанёс па месцы свайго жыхарства, дзе працягнуў незаконна з мэтай збыту захоўваць указаную марыхуану.
У працяг свайго злачыннага намеру ў неустаноўлены перыяд часу, але не пазней 29.07.2024, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства, частку набытай марыхуаны неустаноўленай масы ўжыў, частку марыхуаны, масай 15,89 грама, будучы ў стане алкагольнага ап'янэння і стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, 29.07.2024, знаходзячыся ў двары свайго дома па месцы жыхарства, незаконна збыў шляхам перадачы ў дар іншай асобе, а астатнюю частку ўказанай марыхуаны працягнуў незаконна захоўваць з мэтай збыту па месцы свайго жыхарства да моманту выяўлення і канфіскацыі супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Абвінавачаны Х. у судовым пасяджэнні вінаватым сябе ў здзяйсненні інкрымінаванага яму злачынства прызнаў цалкам.
Змякчаючымі адказнасць акалітнасцямі судом прызнаны шчырае раскаянне абвінавачанага ў здзейсненым злачынстве, наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці.
Да акалічнасцей, якія абцяжарваюць адказнасць, суд аднёс здзяйсненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янэння і здзяйсненне злачынства асобай, якая знаходзіцца ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы і асобы вінаватага судом абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без штрафу.
Да абвінавачанага Х. прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Марыхуана, якая з'яўляецца сродкам здзяйснення злачынства, канфіскавана.
Прыгавор суда ўступіў у законную сілу.
Старшы памочнік
пракурора Лепельскага раёна К.В. Грышкевіч