Шматлікія рыбалоўныя сеткі і сеткавыя матэрыялы выявілі на падворку ў жыхара горада Чашнікі. У ходзе ператрусу, праведзенага дзяржінспектарамі Лепельскай МРА і супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС, было канфіскавана 57 мяшкоў з сеткамі.
Шматлікія рыбалоўныя сеткі і сеткавыя матэрыялы выявілі на падворку ў жыхара горада Чашнікі. У ходзе ператрусу, праведзенага дзяржінспектарамі Лепельскай МРА і супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС, было канфіскавана 57 мяшкоў з сеткамі. Пасля пераліку і вымярэння аказалася, што мужчына захоўваў 180 сетак агульнай даўжынёй амаль 13 км, у тым ліку – больш за кіламетр новых. У яго доме таксама знайшлі прыстасаванні для вырабу сеткавых прылад.
Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 15.36 КоАП Рэспублікі Беларусь. За захоўванне сетак парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1225 рублёў). Забароненыя прылады лоўлі знішчаны.