Прыбор адрэагуе нават на нязначны дым, своечасова папярэдзіць аб пажары. Штогод гэтыя невялікія прыборы ратуюць дзясяткі жыццяў, – падкрэсліваюць работнікі МНС.
У мэтах прафілактыкі ўзнікнення пажараў у жылым сектары работнікамі Лепельскага раённага аддзела па НС у гэтыя дні актывізавана пажарна-прафілактычная работа.
У ходзе рэйдаў работнікі МНС сумесна з суб'ектамі прафілактыкі звяртаюць увагу на ўмовы пражывання дзяцей, цікавяцца графікам працы бацькоў з мэтай выключэння магчымасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
Выратавальнікі не проста чытаюць лекцыі, яны паказваюць на практыцы, як правільна тапіць печ, тлумачаць, навошта патрэбен прадтопачны ліст, засцерагаюць ад выкарыстання лёгкаўзгаральных вадкасцей для распальвання печы і яшчэ раз нагадваюць аб смяротнай небяспецы курэння ў ложку.
ЛЕПЕЛЬЧАНЕ, ЗАХОЎВАЙЦЕ ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ!
Незаменны атрыбут бяспекі ў доме – гэта аўтаномны пажарны апавяшчальнік!
30.4.20250 праглядаў