Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 31 ліпеня правёў тэлефонную размову з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Польшчы Яцакам Чапутовічам. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Размова адбылася па ініцыятыве польскага боку. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва, беларускія і польскія прапановы па рэалізацыі шэрагу рэгіянальных ініцыятыў", - распавялі ў прэс-службе.

Уладзімір Макей праінфармаваў польскага калегу аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Беларусі.