Пры пагаршэнні ўмоў надвор'я супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць выбраць бяспечную хуткасць руху на дарозе. Таксама аўтамабілістам неабходна пазбягаць рэзкіх манеўраў, абгонаў і тармажэнняў. Усё вышэйпералічанае можа справакаваць дарожна-транспартнае здарэнне. Слізкая дарога памылак не даруе!

  Згодна з ПДР, аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі ў перыяд са 1 снежня па 1 сакавіка, аднак пагаршэнне ўмоў надвор'я дыктуе свае правілы. Пасля дажджоў, ва ўмовах начных замаразкаў, на дарожным пакрыцці можа ўтварыцца галалёдзіца.

  Паважаныя пешаходы, будзьце пільныя і асцярожныя: не пераходзьце дарогу па-за дазволеных для гэтага месцаў, будзьце больш прадказальнымі для кіроўцы, у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці з-за надвор'я, карыстайцеся святлоадбівальнымі элементамі.