23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абстаноўка спакойная, за мінулыя суткі не зафіксавана надзвычайных здарэнняў, звязаных з выбарамі. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік ЦВК адзначыла, што, па звестках міністра ўнутраных спраў, "ніякіх надзвычайных здарэнняў або здарэнняў трывожных, звязаных з выбарамі, адкрыццём выбарчых участкаў, захоўваннем выбарчых бюлетэняў, за мінулыя суткі не адбылося". Такім чынам, створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўдзелу грамадзян у выбарах, падкрэсліла Лідзія Ярмошына. Сёння, 23 верасня, у Беларусі праходзяць выбары. У ніжнюю палату беларускага парламента абіраюцца 110 дэпутатаў. На месца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання прэтэндуюць 293 кандыдаты.-0-

БЕЛТА