10 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній з мэтай высветліць, па якіх прычынах звальнялі людзей у апошнія месяцы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

10 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній з мэтай высветліць, па якіх прычынах звальнялі людзей у апошнія месяцы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных грамадска-палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам, упэўнены і вам так жа, як і мне, паступаюць скаргі ад людзей па ходзе так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне абурае асабліва - у Мінску, іншых гарадах (гэта характэрна для гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей. Прытым, баюся сказаць масава, але дастаткова шмат. Я наконт гэтага адпаведную заяву ўжо рабіў. Мала таго, звальняюць людзей - тых, хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных так званых кандыдатаў: ты там за Пятрова, Сідарава не распісаўся - сыходзь", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і кіраўніка справамі Прэзідэнта Віктара Шэймана далучыцца да гэтага пытання і выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній. "На дзяржпрадпрыемствах такога няма, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - І паглядзець, за што звальнялі людзей за апошнія тры месяцы. Публічна хачу сказаць: калі яны хочуць у Беларусі сумленна працаваць і прыносіць карысць краіне, не крыўдзіць людзей, яны павінны аднавіць гэтых людзей або аплаціць ім за тры, два ці адзін месяц - за тое, што выкінулі беспадстаўна".

"Я ж яшчэ ў пачатку года прасіў не звальняць людзей з-за гэтай пандэміі. Справа ж тут не ў выбарах. Не, пачалі выкідваць. І, галоўнае, ужо нахабнілі і не баяцца: "А, ты там за свайго Лукашэнку, ну так ідзі на вуліцу!" Гэта што такое? - абурыўся Прэзідэнт. - І я атрымаў скаргі ад некалькіх чалавек, папрасіў праверыць. Выкідваюць людзей безабаронных, у каго няма грошай, таты, мамы, якія могуць абараніць".

"Значыць, трэба гэтых буржуяў прывесці ў пачуццё. Мы нікому не павінны дазволіць пакрыўдзіць простага чалавека. І справа не ў тым, што яны калісьці мяне прывялі да ўлады, а справа ў тым, што ў нашай краіне гэтага быць не павінна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.