11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці з-за моцных дажджоў заліла нізкаводны мост на рацэ Ула. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў МНС Беларусі.
З пачатку лістапада ў раёне выпала 73 мм ападкаў пры дэкаднай норме 18 мм, у выніку чаго адбылося затапленне нізкаводнага моста каля вёскі Ульянаўка. Узровень вады над палатном моста складае 10-15 см. Паведамленне аб здарэнні паступіла ў МНС 10 лістапада.
Аўтамабільны мост праз раку Ула пабудаваны ў 1960 годзе. У выніку затаплення ўскладнены под'езд да вёскі Ульянаўка. У населеным пункце знаходзіцца 37 жылых дамоў, пражываюць 77 чалавек, з іх 8 дзяцей школьнага ўзросту. Ёсць аб'ездная дарога праз вёску Бальбінава Ушацкага раёна.
Для пераправы праз раку Ула задзейнічана 5-мясцовая лодка.-0-
БЕЛТА
Нізкаводны мост на рацэ Ула ў Бешанковіцкім раёне заліло з-за моцных дажджоў
11.11.20120 праглядаў