Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання: Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам). Адрас: 211174, г. Лепель, вул. Ленінская, 6, тэлефон/факс (8 02132) 4 13 47. Е-mail: - lepel.vitebsk-region.gov.by

Заказчык: Даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Лепельскага раёна». Адрас: 211173, горад Лепель, вул. Партызанская, д.10, Тэл.: (8 02132) 6 95 84 (факс).

Інфармацыя аб аб'екце.

Участак пад будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома размешчаны ў існуючай жылой забудове в. Домжарыцы Лепельскага раёна. Плошча забудовы (арыенціровачна) складае 1080 кв.м.

Праектам прадугледжваецца ўладкаванне аўтамабільных парковак для легкавога аўтатранспарту жыхароў на 33 м/месцаў. На дваровай тэрыторыі запраектаваны пляцоўкі для гульняў дзяцей і адпачынку. Пляцоўкі для адпачынку абсталяваны лаўкамі, урнамі. Гульнявыя пляцоўкі для актыўнага вольнага часу кампануюцца з фізкультурна-гульнявых прылад.

Пляцоўка для раздзельнага збору смецця (папера, шкло, поліэтыленавая тара, харчовыя адходы) размешчана з захаваннем нарматыўнай адлегласці ад вокнаў жылых дамоў і гульнявых пляцовак. На пляцоўцы прысутнічаюць зялёныя насаджэнні. Прылеглая тэрыторыя азеляняецца, уладкоўваюцца газоны з невысокай, цяжкатоптанай травы.

Размяшчэнне жылога дома забяспечвае неабходную працягласць інсаляцыі кожнай кватэры і не ўплывае на навакольную прыдамавую тэрыторыю.

Праектуемы шматкватэрны жылы дом уяўляе сабой чатырохпавярховы аб'ём, які складаецца з дзвюх шэраговых секцый. Дах – аднасхільны без тэхнічнага паверха, з арганізаваным водастокам. Плошча жылога будынка 2232,2 кв. м., агульная плошча кватэр 1662,16 кв. м., жылая плошча 798,64 кв. м. Дом са зборных жалезабетонных канструкцый адпавядае сучасным патрабаванням планіроўкі паверхаў, гарантуючы высокі ўзровень камфорту і энергаэфектыўнасць;

Архітэктурныя і аб'ёмна-планіровачныя рашэнні жылога дома прыняты згодна зацверджаным мадэрнізаваным тыпавым блок-секцыям «Дзесяціпавярховыя 40-кватэрныя блок-секцыі мадэрнізаванай дзеючай серыі 111-108. Карэкціроўка»: