Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання: Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам). Адрас: 211174, г.Лепель, вул.Ленінская, 6, тэл/факс (802132) 4 13 47. Е-mail: - lepel.vitebsk-region.gov.by

 

Заказчык: Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛОДЭ».

Інфармацыя аб аб'екце: пляцоўка для будаўніцтва комплексу размешчана  ў межах зямельнага ўчастка, прадастаўленага на правах арэнды ТАА «ЛОДЭ» на тэрыторыі Лепельскага раёна, на паўвостраве  каля вёскі Новае Лядна, Лепельскага сельсавета.

Праектам прадугледжана будаўніцтва трохпавярховага будынка агульнай плошчай 3,6 тыс.м2. У якім плануецца на 1 паверсе размясціць басейн, лячэбныя ванны, сталовую; на 2 паверсе – кабінеты медыцынскага абслугоўвання (тэрапія, дыягностыка, стаматалогія, працэдурныя кабінеты); на 3 паверсе нумары для адпачынку (60-80 чалавек). Для абслугоўвання лячэбнага корпуса будзе прыцягнуты дадатковы абслугоўваючы персанал у колькасці 50-60 чалавек. Дадзеным праектам плануецца прадаставіць шырокі спектр паслуг у галіне індустрыі аздараўлення і прыгажосці, які дазволіць адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, здабыць гармонію з сабой і новую жыццёвую энергію.

Парадак правядзення грамадскага абмеркавання 

Пачатак правядзення грамадскага абмеркавання – 8 ліпеня 2019 года, заканчэнне грамадскага абмеркавання – 1 жніўня 2019 года  уключна.