Пачалося ўсё мерапрыемства з прафілактычнай гутаркі па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, якую правёў начальнік Лепельскага РАНС Ловец Валянцін Эдуардавіч.
Далей работнікі МНС прапанавалі жыхарам вёскі прыняць удзел у квэст-гульні «Кірмаш бяспекі», дзе ўдзельнікам трэба было прайсці розныя тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі з адпрацоўкай дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: выклік службы выратавання, апрананне баявога адзення ратавальніка, выяўленне парушэнняў на макеце печы, устаноўка АПІ, замена засцерагальніка ў электрычным лічыльніку, тушэнне палаючага алею на патэльні на макеце электрапліты.
Як прызналіся ўдзельнікі квэст-гульні, мерапрыемства ім вельмі спадабалася. У ходзе яго яны не толькі асвяжылі ў памяці некаторыя моманты, пра якія ведалі даўно, але і атрымалі новыя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.
У завяршэнні мерапрыемства ўсім прысутным былі ўручаны тэматычныя памяткі з важнымі парадамі па бяспецы жыццядзейнасці. Таксама былі прадэманстраваны навучальныя відэафільмы «Дзеянні па сігнале: Увага ўсім!», «Небяспека выпальвання сухой расліннасці».