Для ратавальнікаў нашага раёна наступіў вельмі напружаны перыяд, бо колькасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за спальвання мінулагодняга смецця, пастаянна расце. З мэтай паляпшэння аператыўнай абстаноўкі работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць рэйды па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці і развядзенні вогнішчаў у забароненых месцах.

Штогод з надыходам вясны павялічваецца колькасць пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці. Любая неасцярожнасць з агнём у гэты перыяд прыводзіць да знішчэння лясоў, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, а часам і да гібелі людзей.
Каб простая ўборка ўчастка не ператварылася ў трагедыю, работнікі МНС нагадваюць грамадзянам правілы бяспечнага развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках. Рабіць гэта трэба толькі ў бязветранае надвор'е. Вогнішча павінна быць не бліжэй 10 метраў ад пабудоў, 20 – ад лесу і 30 – ад саломы.
Распавядаюць ратавальнікі і пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама пустазелля і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў, а таксама за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах. Прыводзяць прыклады, калі бестурботнасць грамадзян прыводзіла іх да атрымання апёкаў, а ў некаторых выпадках і да смяротнага зыходу.
Усім грамадзянам у ходзе рэйду раздаецца навучальная наглядна-выяўленчая прадукцыя на супрацьпажарную тэматыку.