Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Балгарыі Румена Радзева з нацыянальным святам - Днём Вызвалення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Сафію збліжае не толькі багаты станоўчы вопыт развіцця двухбаковага партнёрства ў розных галінах. "Паміж нашымі краінамі захоўваюцца векавыя культурныя і чалавечыя сувязі, падмацаваныя праваслаўнай верай, менталітэтам народаў, традыцыямі дружалюбнасці і ўзаемнай павагі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што і у сучасных абставінах мы будзем актыўна пашыраць гэтыя адносіны на карысць жыхароў абедзвюх дзяржаў і для бяспекі ў Еўропе".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румену Радзеву добрага здароўя і паспяховага працягу палітычнай кар'еры, а грамадзянам Балгарыі - мірнага неба, згоды і стабільнасці.
Крыніца: belta.by