Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным выключыць усякае непатрэбнае пасрэдніцтва ўнутры краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным выключыць усякае непатрэбнае пасрэдніцтва ўнутры краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ адзін напрамак, па якім мы павінны вельмі сур'ёзна папрацаваць (на Усебеларускім народным сходзе мы пра гэта гаварылі), - пасрэдніцтва. Пасрэднікі спрыяюць павышэнню кошту тавару адсоткаў да 30, а то часам і больш па асобных пазіцыях. Нам такое пасрэдніцтва не патрэбна. І трэба выключыць усякае пасрэдніцтва ўнутры Беларусі. Што гэта за парадак такі: я купляю тавар за плотам, і мне яшчэ нейкі патрэбен пасрэднік? Не патрэбны ніякія пасрэднікі. Тут трэба ўнесці адпаведную прапанову", - заявіў беларускі лідар.
"Потым прыходзяць і кажуць: вось, яны (пасрэднікі. - Заўвага. БЕЛТА) там адтэрміноўкі даюць, яшчэ нешта даюць, і мы да іх ідзем. Трэба разгледзець усе аспекты і непатрэбнае пасрэдніцтва выключыць", - даручыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што КДК шмат працуе з рэальным сектарам эканомікі. "Ад гэтага мы таксама нікуды не сыдзем. Вы павінны бачыць, як функцыянуе рэальны сектар эканомікі. Кантроль тут павінен быць забяспечаны", - запатрабаваў беларускі лідар.
На сустрэчы Прэзідэнт пацікавіўся ў старшыні Камітэта дзяржкантролю вынікамі мінулага года, якія ёсць недахопы, на чым неабходна сканцэнтравацца. "Галоўная ваша ацэнка - гэта бюджэт і дзяржаўная ўласнасць. Тут асноўныя напрамкі вашай працы. Як вы іх бачыце? Акрамя асноўнага хлеба, які есць КДК, вобразна кажучы, ёсць шмат пытанняў, якія традыцыйна з практыкі завязаны на камітэт. Гэта кантроль за выплатай заработнай платы. Дзесьці адным вокам вы пазіраеце і на падатковую сістэму. У вас у падпарадкаванні фінансавая міліцыя. Як яна працуе? Што тут нам трэба дадаць?" - абазначыў пытанні кіраўнік дзяржавы.