Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі прыносіць адчувальны эканамічны эфект для абодвух бакоў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Расіі Аляксандрам Багамазам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі прыносіць адчувальны эканамічны эфект для абодвух бакоў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Расіі Аляксандрам Багамазам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Багамаза з нядаўнім выбраннем на пасаду губернатара Бранскай вобласці. "Я вас віншую з гэтым поспехам, вы сапраўды заслужылі гэту перамогу. Вы па многіх паказчыках за апошні час рэвалюцыйна зрабілі крок наперад - па развіцці вобласці, па валавым рэгіянальным прадукце. Гэта заслужаная перамога. Мы вельмі рады за вас. Вы чалавек зямны, людзі па годнасці ацанілі вашу працу, выбраўшы паўторна губернатарам Бранскай вобласці", - лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні завяршыў працу VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім былі падведзены вынікі і намечаны перспектывы супрацоўніцтва. Па сваіх выніках гэты форум пераўзышоў усе астатнія, лічыць Прэзідэнт. Па яго словах, былі заключаны кантракты на суму больш за $750 млн. "Гэта добры ўклад у эканоміку Беларусі. І для Расіі гэта істотна, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тым больш трэба мець на ўвазе і наступны эфект ад гэтых кантрактаў. Гэта ж і праца для людзей, заработная плата. Гэта тое, чаго нам не хапае ва ўзаемадзеянні з іншымі краінамі. І добра, што ў гэтых умовах - і каранавірусных, і абвастрэння міжнароднай абстаноўкі (вы бачыце, што па перыметры творыцца) - мы ўсё ж такі, дзіўна, знайшлі шляхі не проста збліжэння, а ўзаемадзеяння, якое прыносіць адчувальны эканамічны эфект".