Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся за працяг цеснага супрацоўніцтва з Расіяй. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў пры наведванні Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Расія працягнуць цеснае супрацоўніцтва, як гэта адбывалася раней. Хоць у апошні час і гучала меркаванне, што адносіны паміж краінамі сталі больш халоднымі. На гэта ўказаў і Прэзідэнт падчас звароту з Пасланнем да беларускага народа і парламента. "У Пасланні да выбараў я сказаў: вы нас сёння называеце партнёрамі. Не братамі сталі, а партнёрамі. А дарма! Гэта пачулі і ў Крамлі, і ўсюды. Мы сёння браты. Але навошта чакаць, каб нас нехта жымануў на Захадзе, каб мы зноў сталі братамі? Гэта ўрок. Мы зробім адпаведныя высновы. Мы з Прэзідэнтам (Расіі. - Заўвага. БЕЛТА) ужо зрабілі гэтыя высновы. І каб там ні казалі ў вас, што б ні вякалі на плошчах у нас, мы захаваем нашу агульную Айчыну, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нашу агульную Айчыну, дзе жывуць два народы ад аднаго кораня. Гэта Айчына ад Брэста да Уладзівастока".
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расію звязваюць у тым ліку цесныя кааперацыйныя, вытворчыя сувязі. Частка айчыннай эканомікі звязана з пастаўкамі сыравіны, камплектуючых з Расіі, тым самым даючы заказы і працу для расійскіх прадпрыемстваў. "Ніколі я не адварочваўся ад Расіі. Я дасведчаны чалавек. Я ж разумею, што ў нас вельмі моцна ўвязана вытворчая ланцужок, - сказаў ён. - Гэта чыста медыйная выдумка, што Лукашэнка павярнуўся на Захад".-