Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на важнасць забеспячэння гуманітарнай бяспекі дзяржавы. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з вучонымі ў Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на важнасць забеспячэння гуманітарнай бяспекі дзяржавы. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з вучонымі ў Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не ўсё ў нашым жыцці вымяраецца грашыма. Хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што сярод навуковых прыярытэтаў выдзелена забеспячэнне бяспекі дзяржавы, у тым ліку гуманітарнай", - сказаў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў: прадстаўнікі навуковай сферы - мозг нацыі. "Памятайце, што вучоныя-гуманітарыі сваімі даследаваннямі і напрацоўкамі павінны кансалідаваць беларускае грамадства. Кожны з нас павінен усведамляць, якой працай беларускі народ атрымаў сваю дзяржаўнасць і права самому вырашаць лёс. Нельга гэта страціць, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Хто мы? Адкуль? Куды ідзём? Адказ на гэтыя пытанні нашы дзеці павінны атрымліваць не толькі ад дзядоў - ад нас павінны атрымліваць, ад старэйшых, нашых вучоных, выкладчыкаў, настаўнікаў. Праблем там вышэй даху".

Прэзідэнт звярнуў увагу: грамадазнаўчыя дысцыпліны павінны выключыць нават гіпатэтычную магчымасць двайных стандартаў пры ацэнцы гістарычных падзей, паставіць моцны заслон падтасоўцы або скажэнню тых фактаў, на якіх грунтуюцца традыцыйныя каштоўнасці.

"Ніхто, акрамя нас, не зацікаўлены ў тым, каб мы былі моцнай суверэннай і незалежнай краінай. Краінай, дзе шануюць мінулае, цэняць сучаснасць і ўпэўнены ў будучыні, таму што абапіраюцца на патрыятызм і айчынныя навуковыя школы", - рэзюмаваў ён.