Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Міла Джуканавіча і жыхароў гэтай краіны з Днём дзяржаўнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да ўмацавання дружалюбных сувязей і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

"Упэўнены, што двухбаковыя адносіны маюць велізарны патэнцыял, які сумеснымі намаганнямі мы можам задзейнічаць для істотнага паглыблення беларуска-чарнагорскага партнёрства на карысць абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.