Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім СМІ расказаў, чым можа абярнуцца выхад Беларусі з АДКБ, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім СМІ расказаў, чым можа абярнуцца выхад Беларусі з АДКБ, паведамляе БЕЛТА.
"У нас жа зброя расійская. Возьмем самае простае: выхад з АДКБ - гэта не па ўнутрырасійскіх цэнах купляць самалёты, верталёты, танкі, БМП і аўтаматы, а па сусветнай цане, калі Расія табе яшчэ прадасць. Расія б прадала, але калі яны прапануюць уступіць у НАТА, то вы ж ведаеце патрабаванні: неадкладна натаўскае узбраенне. І што яны сюды паставяць? Хлам для пачатку. А потым можаш і купіць. Але гэта будзе каштаваць у пяць разоў даражэй, чым сёння мы купляем у Расіі. Будзе гэтая армія? Не будзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: калі Беларусь вырашыцца выйсці з АДКБ і ўступіць у НАТА, расіяне не стануць на гэта спакойна глядзець, бо "не вельмі прыемна, калі танкі пад Смаленскам". "Расія гэтаму катэгарычна будзе перашкаджаць. І ў што мы ператворым Беларусь? У цэнтр ваенных дзеянняў - сутыкнення паміж Расіяй і блокам НАТА", - сказаў Прэзідэнт.
Прапановы аб выхадзе з АДКБ утрымліваліся ў праграме беларускай апазіцыі, якая пасля публікацыі неўзабаве была выдалена, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Акрамя таго, там прапаноўвалася абмежаваць выкарыстанне рускай мовы ў Беларусі.
"Мы размаўляем з вамі на рускай мове. Я пастаянна карыстаюся рускай мовай і дакладна ў пасланні год ці два таму сказаў. Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін. - Заўвага БЕЛТА) паглядзеў гэта пасланне, потым мне працытаваў, што я гаварыў па-руску, і дзякаваў мне за гэта. Я кажу: "Пачакай, ты мяне за што дзякуеш?" - "Нідзе такога стаўлення да рускай мовы, як у Беларусі, няма" - "І за што мяне тут дзякаваць?" - "Ну, усё ж такі руская мова..." - "Не, руская мова - гэта і мая мова. Гэта дзяржаўная мова ў Беларусі, паміж іншым", - расказаў пра сваю пазіцыю па гэтым пытанні Аляксандр Лукашэнка.