Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў, што сітуацыя, якая склалася, вымусіла разам з Расіяй адбудаваць агульную абарону Саюзнай дзяржавы. Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы ў Мінску на жаночым форуме "За Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчыра вам скажу, мы не ведаем, што яны выкінуць далей. Мы разумеем, што ў іх арсенале засталося зусім няшмат прыёмаў, перш чым развязаць гарачую вайну. Таму мы вымушаны адвесці войскі з вуліц, як я ўжо казаў, паў-арміі паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з Захаду, перш за ўсё з Літвой і Польшчай. Мы вымушаны ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Я вымушаны ў апошнія дні разам з Прэзідэнтам Расіі, міністрам абароны адбудаваць агульную абарону Саюзнай дзяржавы. І мы актывізавалі даўно запланаваныя ваенныя вучэнні, якія праходзяць сёння на захадзе нашай краіны – "Славянскае братэрства - 2020". А таксама намі прынята рашэнне, каб правесці гэтыя вучэнні ў сувязі з вострай сітуацыяй у два этапы. І другі этап будзе прысвечаны вам - нашым жанчынам", - дадаў Прэзідэнт.