Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, размаўляючы з работнікамі завода "Атлант" і байцамі студэнцкіх атрадаў – удзельнікамі праекта "Атлант-2020", расказаў аб планах развіцця эканомікі Беларусі на найбліжэйшую будучыню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, размаўляючы з работнікамі завода "Атлант" і байцамі студэнцкіх атрадаў – удзельнікамі праекта "Атлант-2020", расказаў аб планах развіцця эканомікі Беларусі на найбліжэйшую будучыню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша найбліжэйшая будучыня якраз будзе залежаць ад гэтых планаў. Мы павінны скласці пералік – дзяржаўную праграму, дзе будуць прапісаны новыя вытворчасці. Гэта будзе пералік новых прадпрыемстваў", – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што разумее рэформы менавіта як развіццё і ўдасканаленне тых напрамкаў, якія ўжо ёсць у краіне, і на іх аснове стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцей. Яшчэ адзін з галоўных акцэнтаў на надыходзячую пяцігодку – імпартазамяшчэнне. "Я хачу, каб вы разумелі, што рэформы ў Беларусі, пра якія цяпер шмат гавораць у перадвыбарную кампанію, будуць не столькі ў стварэнні новага і зусім не ў тым, каб разбурыць і на гэтым месцы потым нешта ствараць. Мы будзем удасканальваць тое, што ў нас ёсць. І ў гэтым сутнасць будзе рэформ у Беларусі", – заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: будзе дастаткова, калі кожнае прадпрыемства, дзе ёсць кампетэнцыі, канструктары, за пяцігодку створыць і наладзіць вытворчасць хаця б аднаго новага прадукту. "За пяць гадоў – тысяча прадпрыемстваў па адным прадукце за ўласныя ў асноўным грошы, плюс крэдытамі дзесьці дапаможам, і нам больш нічога не трэба. Плюс некалькі высокатэхналагічных вытворчасцей мы павінны стварыць для таго, каб было бачна, што краіна рухаецца наперад і выходзіць на больш высокі ўзровень развіцця", – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Будзем і пяцігодкі планаваць, як раней. І пяцігадовы план стане проста законам. Прапішам усё, што трэба рабіць", – адзначыў Прэзідэнт.