Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы расказаў аб падрабязнасцях нядаўніх перамоваў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і адрэагаваў на домыслы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля перамоваў у Сочы і тых пытанняў, якія былі ўзняты на гэтых перамовах з Прэзідэнтам Расіі, мы дамовіліся, што шэраг пытанняў абмяркуем на ўзроўні кіраўнікоў урада і сілавога блока, перш за ўсё міністра абароны, дзяржсакратара. Мы вызначылі гэтыя пытанні. Вельмі шмат пісалі аб гэтай сустрэчы. На жаль, адсоткаў 70 - гэта поўная хлусня і выдумкі. Я нават не збіраюся цяпер пералічваць усе пытанні, якія былі абгавораны. Іх дзясяткі былі. Вельмі шмат пытанняў. Прытым падвергнуты рэвізіі і абмеркаванню літаральна ўсе пытанні беларуска-расійскіх адносін", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, на сустрэчы з расійскім лідарам, у прыватнасці, абмяркоўвалася ўзаемадзеянне ў фармаце Саюзнай дзяржавы, пытанні кааперацыі, ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі супольных праектаў, процістаянне розным выклікам, у тым ліку знешнім. Пры гэтым, напрыклад, тэма прадастаўлення Беларусі расійскага крэдыту не абмяркоўвалася, і яе першапачаткова не было ў парадку дня. Роўна як не ўзнімалася пытанне так званага трансферу ўлады, аб чым пісалі некаторыя рэсурсы.

Крыніца: belta.by