Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генеральнага сакратара ЦК Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнта гэтай краіны Нгуен Фу Чонга з Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пад умелым кіраўніцтвам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнам упэўнена пераадольвае крызіс, выкліканы пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, і застаецца адным з яркіх прыкладаў эканамічнага росту ў Паўднёва-Усходняй Азіі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж Мінскам і Ханоем дасягнуты высокі ўзровень палітычнага дыялогу, гэта спрыяе пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.
"Далейшае развіццё беларуска-в'етнамскіх адносін, у тым ліку паспяховая рэалізацыя ў В'етнаме сумес ных праектаў па вытворчасці грузавых аўтамабіляў і малочнай прадукцыі, цалкам адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам нашых дзяржаў, а таксама прынясе карысць эканомікам іншых краін рэгіёну", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.