Масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі, арганізаваныя з-за мяжы, нацэлены паралізаваць краіну. Такое меркаванне выказаў канадскі палітычны кансультант, бакалаўр права Кенэт Фернандэс.

Масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі, арганізаваныя з-за мяжы, нацэлены паралізаваць краіну. Такое меркаванне выказаў канадскі палітычны кансультант, бакалаўр права Кенэт Фернандэс.

На думку аналітыка, старанна спланаваная серыя пратэстаў фінансуецца ценявымі замежнымі фондамі, якія разам з пэўнымі арганізацыямі маюць непасрэднае дачыненне да ажыццяўлення падобных пераваротаў і ў іншых краінах. На жаль, на шляху да пастаўленай мэты - звяржэння дзейнай улады - выкарыстоўваецца мноства сродкаў для распальвання гвалту.

Гэтыя арганізацыі, лічыць аналітык, аказваюць велізарны ўплыў на сусветныя СМІ. Ужо даўно вядома, што візуальная інфармацыя найбольш моцна ўплывае на грамадскую думку, асабліва ў заходніх краінах.

У якасці прыкладу Кенэт Фернандэс прыводзіць амерыканскую піяр-кампанію Hill and Knowlton, маніпулятыўныя дзеянні якой, у прыватнасці, прымусілі грамадскасць адобрыць уварванне амерыканскіх войскаў у Ірак у 1990 годзе. Тагачасны прэзідэнт ЗША спрабаваў заручыцца грамадскай падтрымкай. Аднак дамагчыся гэтага ўдалося толькі пасля правядзення Hill and Knowlton псіхалагічнай "аперацыі", якую падхапіла і раскруціла большасць заходняй прэсы. Пасля гэтага грамадскасць многіх заходніх краін адобрыла ўварванне амерыканскіх войскаў у Ірак.