Місію назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўзначаліць старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Яго кандыдатура ўзгоднена сёння на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер ідзе працэс фарміравання місіі. Выканкам СНД разаслаў запрашэнні ў краіны Садружнасці з просьбай прадставіць кандыдатуры сваіх прадстаўнікоў. Плануецца, што назіральнікі ад СНД будуць працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У дзень выбараў яны будуць прысутнічаць на выбарчых участках з моманту іх адкрыцця і да завяршэння падліку галасоў.