З цікавымі куткамі горада абяцае пазнаёміць выстава дзіцячай творчасці ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна".
Адкрыццё выставы, якая праводзіцца пад знакам Года малой радзімы, адбудзецца 3 красавіка. У экспазіцыю ўвайшлі каля 250 работ, падрыхтаваных дзецьмі ад 5 да 12 гадоў, удзельнікаў гарадской "Майстэрні саТварэння". Юныя мастакі адлюстравалі самыя характэрныя віды, мясціны і маршруты, цікавыя славутасці абласнога цэнтра. Экспазіцыя падзелена на зоны: "Галерэя" (карціны вучняў ад 5 гадоў); хуткага малюнка "Скетчбукі" (альбомныя замалёўкі); горадабудаўніцтва (макеты Віцебска); зона знаёмства з мастакамі "А з майго акна"; народная выцінанка і "Гарышча дзяцінства" (дзіцячыя малюнкі, цацкі, кнігі). Спецыяльна для наведвальнікаў створана яшчэ адна зона, дзе кожны можа паспрабаваць свае творчыя сілы і пакінуць замалёўку любімых мясцін.
Выстава будзе працаваць па 21 красавіка.