Напярэдадні фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Ефрэмаў падвёў папярэднія вынікі ўборачнай кампаніі.
Напярэдадні фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Ефрэмаў падвёў папярэднія вынікі ўборачнай кампаніі.
- Па валавой вытворчасці збожжа ў бункернай вазе ў грамадскім сектары вытворчасці ў 2020-м мы выходзім на 1075 тон, -- сказаў Барыс Сяргеевіч. – Па вопыце мінулага года сюды можна прыплюсаваць каля 50 тысяч тон, намалочаных у асабістых падсобных гаспадарках вяскоўцаў. У цэлым вынік па вобласці нядрэнны, у апошнія тры гады ёсць станоўчая дынаміка ў валавым намалоце. Характэрна, што 70 працэнтаў сёлетняга збору збожжа забяспечылі сельгаспрадпрыемствы, якія ўваходзяць у аграпрамысловыя аб'яднанні, створаныя па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70. Завяршаецца ў вобласці і ўборка рапсу, алею гэтай вельмі каштоўнай культуры сабрана 117 тысяч тон супраць леташніх 100 тысяч. Разам з рапсам вобласць павялічвае плошчы пад вырошчванне сурэпіцы, больш рэнтабельнай алейнай культуры, ранняя ўборка якой у сярэдзіне ліпеня дазваляе своечасова вызваліць сельскагаспадарчыя землі.
У асноўным стратэгія сёлетняй уборачнай, па словах Барыса Ефрэмава, сябе апраўдала, хоць у сціслыя тэрміны жніва ўкласціся па шэрагу прычын не ўдалося. Сказаліся ўмовы надвор'я, нажаль, на ідэальныя 20 сонечных дзён запар на Віцебшчыне разлічваць не даводзіцца. Таксама паўплывала на ход і вынікі работ недастатковая тэхнічная аснашчанасць. Маючыяся 1100 далёка не новых камбайнаў пры сутачнай выпрацоўцы 12-13 гектараў на кожны былі не ў стане справіцца за тры тыдні з 390 тысячамі гектараў пасеваў. Падмогай стала пастаўка ў рэгіён у жніўні 100 камбайнаў гомельскай вытворчасці, але і гэтага мала. Таму з-за зацягнутага жніва не апраўдаўся разлік атрымаць каля 1,2 мільёна тон збожжа, хоць на палях такі ўраджай рэальна стаяў. Калі заліло дажджамі, каля 30 тысяч гектараў прыйшлося ўбраць на кармавыя мэты.